1 00:00:00,000 --> 00:00:01,999 Камп'ютары 2 00:00:02,000 --> 00:00:05,999 Я палюбіў іх яшчэ з часоў, як здолеў купіць свой уласны. 3 00:00:06,000 --> 00:00:08,999 Гэта было ў пачатку сучаснай камп'ютарнай эры, 4 00:00:09,000 --> 00:00:10,999 у 1980-ых гг. 5 00:00:11,000 --> 00:00:13,999 Я меў мноства розных камп'ютараў 6 00:00:14,000 --> 00:00:16,999 і на людзях выказваў сваю прыхільнасць да пэўных мадэляў. 7 00:00:17,000 --> 00:00:23,999 Але нядаўна я, як і многія іншыя, звярнуў увагу на гэтак званае свабоднае праграмаванне. 8 00:00:24,000 --> 00:00:25,999 Дасюль ідуць спрэчкі, што ж гэта значыць, 9 00:00:26,000 --> 00:00:27,999 і таму я хачу дапамагчы высвятліць гэта, 10 00:00:28,000 --> 00:00:30,999 бо ў гэтым годзе ў руху будзе юбілей, 11 00:00:31,000 --> 00:00:33,999 і я хачу ўзяць удзел у святкаванні і дапамагчы людзям 12 00:00:34,000 --> 00:00:35,999 убачыць будучыню свабоднага праграмавання. 13 00:00:37,000 --> 00:00:40,999 Калі ў вас у хаце ёсць сантэхніка, 14 00:00:41,000 --> 00:00:42,999 магчыма, вы не разумееце, як гэта працуе. 15 00:00:43,000 --> 00:00:44,999 Але ў вас могуць быць сябры, які ведаюць гэтую справу, 16 00:00:45,000 --> 00:00:50,999 і яны могуць параіць вам тут пасунуць трубу, там засаўку ці які кран. 17 00:00:51,000 --> 00:00:52,999 Гэтак робячы, вы ж не парушаеце закон, праўда? 18 00:00:53,000 --> 00:00:54,999 Бо гэта ваша хата і ваша сантэхніка. 19 00:00:55,000 --> 00:00:56,999 Але вы не можаце зрабіць гэтаксама з сваім камп'ютарам. 20 00:00:57,000 --> 00:00:59,999 Вы не можаце падладзіць аперацыйную сістэму, 21 00:01:00,000 --> 00:01:06,999 вы не можаце падзяліцца сваімі думкамі пра яе з іншымі людзьмі, 22 00:01:07,000 --> 00:01:11,999 бо Apple і Microsoft, якія вырабляюць дзве найпапулярнейшыя аперацыйныя сістэмы, 23 00:01:12,000 --> 00:01:14,999 упэўненыя, што гэта яны імі валодаюць, 24 00:01:15,000 --> 00:01:17,999 і ніхто іншы не мае права іх змяняць. 25 00:01:18,000 --> 00:01:19,999 Магчыма, для вас гэта гучыць натуральна: 26 00:01:20,000 --> 00:01:21,999 "А чаму не?" 27 00:01:22,000 --> 00:01:23,999 Але чаму вы не маеце права рабіць, што пажадаеце? 28 00:01:24,000 --> 00:01:31,999 І чаму грамада не можа змяняць, удасканальваць, дзяліцца? 29 00:01:32,000 --> 00:01:33,999 Бо якраз гэтак і працуе навука... 30 00:01:34,000 --> 00:01:35,999 Усе веды свабодныя, 31 00:01:36,000 --> 00:01:37,999 і ў добрай навуцы ведамі дзеляцца. 32 00:01:38,000 --> 00:01:39,999 Калі гэта не так, гэта кепская навука, 33 00:01:40,000 --> 00:01:42,999 гэта тыранія. 34 00:01:43,000 --> 00:01:44,999 З гэтага ўсё і пачалося. 35 00:01:45,000 --> 00:01:46,999 Адзін чалавек, звалі яго Рычардам Столманам, 36 00:01:47,000 --> 00:01:49,999 25 гадоў таму, ледзь не ў гэты самы дзень, вырашыў 37 00:01:50,000 --> 00:01:53,999 напісаць з нічога зусім новую аперацыйную сістэму. 38 00:01:54,000 --> 00:01:59,999 Ён назваў яе GNU, што значыць "GNU is Not Unix" (GNU - гэта не Unix), 39 00:02:00,000 --> 00:02:01,999 бо гэта сапраўды не быў Unix, 40 00:02:02,000 --> 00:02:04,999 і хаця сістэма падобная да Unix, 41 00:02:05,000 --> 00:02:10,999 але кожны яе складнік, кожны модуль, кожны ўрывак коду 42 00:02:11,000 --> 00:02:13,999 (а гэта вялізарны код, бо ён працуе на многіх платформах) 43 00:02:14,000 --> 00:02:19,999 падтрымоўвае грамада, падтрымоўваюць праграмісты, 44 00:02:20,000 --> 00:02:25,999 якія далучыліся да супольнасці GNU, каб удасканаліць код гэтых праграм. 45 00:02:26,000 --> 00:02:31,999 Кожную дыстрыбуцыю GNU 46 00:02:32,000 --> 00:02:34,999 правяраюць, апрацоўваюць, паднаўляюць 47 00:02:35,000 --> 00:02:39,999 людзі, якія зацікаўленыя ў стварэнні дасканалай аперацыйнай сістэмы, 48 00:02:40,000 --> 00:02:45,999 якую б выкарыстоўвалі на разнастайных платформах як мага больш карыстальнікаў. 49 00:02:47,000 --> 00:02:53,999 І вось прыйшоў час, калі трэба было напісаць ядро, цэнтральную частку сістэмы. 50 00:02:55,000 --> 00:02:56,999 І тады Лінус Торвальдс, пра якога вы можа нешта чулі, 51 00:02:57,000 --> 00:02:58,999 напісаў гэткае ядро і назваў яго ў свой гонар: 52 00:03:00,000 --> 00:03:01,999 Лайнукс. 53 00:03:03,000 --> 00:03:04,999 Або Лінукс, як кажуць людзі. 54 00:03:07,000 --> 00:03:08,999 І вось Лінукс стаў ядром, якое працуе ў сістэме GNU. 55 00:03:11,000 --> 00:03:12,999 І вось я тут дзеля таго, 56 00:03:14,000 --> 00:03:19,999 каб нагадаць вам, што GNU і Лінукс ёсць двума кітамі, на якіх стаіць грамада свабоднага праграмавання, 57 00:03:20,000 --> 00:03:21,999 тыя людзі, якія вераць, - і гэта вельмі важна, - 58 00:03:24,000 --> 00:03:25,999 што праграмы мусяць быць свабоднымі, 59 00:03:26,000 --> 00:03:27,999 што супольнасцям карыстальнікаў трэба даць права адаптаваць праграмы, 60 00:03:28,000 --> 00:03:35,999 змяняць іх, удасканальваць і дзяліцца паляпшэннямі, 61 00:03:36,000 --> 00:03:37,999 як у навуцы. 62 00:03:38,000 --> 00:03:39,999 Вось што гэта значыць. 63 00:03:40,000 --> 00:03:42,999 Як добрыя навукоўцы дзеляцца сваімі здабыткамі, як усе веды адкрытыя і свадобныя, 64 00:03:43,000 --> 00:03:44,999 таксама мусіць быць і з аперацыйнымі сістэмамі. 65 00:03:46,000 --> 00:03:47,999 Таму калі вы падтрымоўваеце GNU, 66 00:03:48,000 --> 00:03:50,999 падтрымоўваеце Лінукс, Фундацыю свабоднага праграмавання, 67 00:03:52,000 --> 00:03:55,999 мабыць, вы цяпер думаеце: "А як я магу дапамагчы?" 68 00:03:56,000 --> 00:04:00,999 Найперш, вы можаце пачаць выкарыстоўваць сістэму GNU/Linux на сваім камп'ютары. 69 00:04:01,000 --> 00:04:02,999 Гэта прасцей, як вы думаеце. 70 00:04:03,000 --> 00:04:06,999 Проста наведайце сайт "gnu.org" і пашукайце сістэму, якая б вам больш пасавала. 71 00:04:07,000 --> 00:04:09,999 Напрыклад, калі вам падабаецца графічны інтэрфэйс, 72 00:04:10,000 --> 00:04:13,999 абярыце што-небудзь кшталту gNewSense. 73 00:04:14,000 --> 00:04:16,999 Вы можаце знайсці яе на сайце gnu.org. 74 00:04:17,000 --> 00:04:18,999 А калі вы выдатны мазгар, 75 00:04:19,000 --> 00:04:20,999 можаце паспрабаваць сябе ў праграмаванні. 76 00:04:21,000 --> 00:04:22,999 Вы можаце пашырыць той абсяг ведаў, 77 00:04:23,000 --> 00:04:25,999 які зрабіў з GNU і Лінукса тое, чым яны цяпер ёсць. 78 00:04:26,000 --> 00:04:27,999 Ва ўсякім разе, 79 00:04:28,000 --> 00:04:29,999 я спадзяюся, вы далучыцеся 80 00:04:30,000 --> 00:04:32,999 да маіх віншаванняў для GNU з дваццаць пятым днём народзінаў. 81 00:04:33,000 --> 00:04:34,999 Ну, давайце разам... 82 00:04:38,000 --> 00:04:39,999 З днём народзінаў, GNU! 83 00:04:40,000 --> 00:04:41,999 Дваццаць пяць гадоў. 84 00:04:42,000 --> 00:04:43,999 Аперацыйная сістэма будучыні. 85 00:04:44,000 --> 00:04:45,999 Свабода! 86 00:04:53,000 --> 00:04:54,999 Добрая, як сапраўдны шакалад. 87 00:04:55,000 --> 00:04:56,999 Найсмачнейшая аперацыйная сістэма ў свеце... 88 00:04:57,000 --> 00:04:58,999 да таго ж свабодная. 89 00:05:49,000 --> 00:05:50,999 Субтытры: Ігар Грачышка